Дан Андэрсан (1888-1920) - вядомы шведскі паэт, многія яго вершы зрабіліся песнямі, якія дагэтуль любяць і спяваюць. На музычнай вечарыне песні прагучаць па-шведску і па-беларуску ў выкананні Сафіі Лільі, Аляксея Жбанава, Віктара Рудэнкі і Кірыла Старасценкі. Шведскія музыкі Маціяс Свенсан, Марыя Ларсан і Сафія Лілья будуць акампанаваць на гітары, скрыпцы і флейце.
Вядоўца імпрэзы — Валярына Кустава.
Уваход вольны.

кірунак - у невядомасьць
апошняя станцыя - сьмерць
і белыя калідоры
у вагонах так дзьме так дзьме
што здаецца туга скуголіць
і скразьняк такі
што зьдзімае
пасівелыя валасы
( Мама, сына забрала неба... )
22-га лютага на АРТ-СЯДЗІБЕ (Куйбышава, 22) пачнецца дабрачынны канцэрт-аўкцыён дзіцячых малюнкаў
Удзел прымаюць:
«BosaeSonca»
ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ
«РЭХА»
ПАЛІНА РЭСПУБЛІКА
Весці канцэрт-аўкцыён і чытаць свае вершы будзе непараўнальная
ВАЛЯРЫНА КУСТАВА

Аўтарамі малюнкаў з’яўляюцца дзеткі з Асіповіцкага і Івянецкага дзіцячых дамоў-інтэрнатаў. У Вас ёсць унікальная магчымасць падтрымаць дзіцячую творчасць і падарыць ім сапраўдны Дзень Радасці! Бо ўсе сабраныя грошы пойдуць на арганізацыю выезду дзетак з Івянецкга дому-інтэрнату ў сталічны цырк!
Для гэтага дастаткова прыйсці на канцэрт-аўкцыён і ахвяраваць прыймальную для Вас суму грошай альбо паўдзельнічаць у аўкцыёне і прыдбаць сабе малюнак, які Вам прыйдзецца даспадобы. Пачатковы кошт усяго 10000 беларускіх рублёў!!! Пазнаёміцца з малюнкамі можна будзе з 20 –га лютага ў Арт Сядзібе.
Пачатак а 18.30. УВАХОД ВОЛЬНЫ
Шчыра запрашаем!
Крыніца інфармацыі. Падзея - УКантакце. Падзея ў Фэйсбуку.
Прыходзьце 14 лютага на АРТ СЯДЗІБУ (Куйбышава 22, гандлёвы дом "Гарызонт", другі паверх).
Пачатак а 17.00.
Уваход: вольны
Праграма:
1) Сустрэча з анёлкамі арт сядзібы Адэлькай і Янусем. Нарэшце, вы іх убачыце, пазнаёміцеся. Можна будзе паразмаўляць з анёлкамі, спытаць у іх усё што заўгодна, пафоткацца)
2) Фільм. НЕВЕРАГОДНЫ ЛЁС АМЭЛІ ПУЛЕН.
3) Выстава "Сардэчныя" творчага гурта "Art_Ist". Выстава прысьвечана Дню Закаханых, тым пачуццям, якія выклікаюць каханьне.
4) Вынікі конкурсу фотаздымкаў "Мы кахаем".
5) А таксама, да нас абяцала завітаць адна вельмі файная дзяўчынка - Валярынка Кустава і пачытаць нам свае вершы пра каханьне.
Прыходзьце з сябрам ці сяброўкай, альбо самі - сумаваць не дазволім! :)

Вынікі апытання выглядаюць наступным чынам:
Мова літаратуры
97,1 % беларусаў не чытаюць замежную літаратуру ў перакладзе на беларускую мову. 68,4 % з іх ні пры якіх умовах не абралі б беларускамоўную версію кнігі. Аднак 20,3% згодныя набыць замежны твор па-беларуску пры ўмове добрай якасці перакладу.
Шлях кнігі да чытача
Асноўны шлях кнігі да беларускага чытача – ад сяброў і знаёмых. 44 % аматараў чытва пазычаюць кнігі, 28,7% – купляюць у кнігарнях, у тым ліку праз інтэрнэт, 26,8% — па-ранейшаму наведваюць бібліятэкі. 12,6 % аддаюць даніну сучаснасці і спампоўваюць кнігі з інтэрнэту. 49,9 % беларусаў ніколі не купляюць кнігі.
Айчынныя літаратары
Ніводнай сучаснай беларускай пісьменніцы не змаглі назваць 84,9 % апытаных. Першая ж шасцёрка названых выглядае так: Святлана Алексіевіч (2,8%), Цётка (2,5%), Валярына Кустава (2,1%), Раіса Баравікова (1,5%), па 1,1% набралі Наталля Батракова і Яўгенія Янішчыц.
А вось сярод айчынных пісьменнікаў, якіх беларусы не проста ведаюць, але і любяць чытаць: Васіль Быкаў (7,4%), Уладзімір Караткевіч (7,4%), Якуб Колас (5,5%), Янка Купала (3,9%) і Іван Мележ (2,9%).
Замежныя аўтары
Сітуацыя з замежнымі аўтарамі ў Беларусі лепшая. Іх не ведаюць і не любяць чытаць “усяго” 48,7% і 39,0% адпаведна. Улюбёныя небеларускія пісьменнікі: Дар’я Данцова (11,3%), Аляксандра Марыніна (5,6%), Таццяна Усцінава (3,4%), Леў Талстой (2,5%) і Юлія Шылава (2,0%).
Перыядычныя выданні
Што тычыцца перыядычных выданняў, 91,9% беларусаў не чытаюць айчынныя літаратурныя часопісы, а 98,9% не чытаюць часопісы замежныя, у тым ліку расейскія.
“Литературную газету” і часопіс “Наш современник” чытаюць 0,3% беларусаў. Крыху больш чытачоў у дзяржаўных айчынных выданняў, якія цэнтралізавана выпісваюць бібліятэкі: часопіс “Нёман” (2,9%), газета “Літаратура і мастацтва” (2,6%), часопісы “Полымя” (2,2%), “Маладосць” (2,2%). З незалежных літаратурных выданняў чытаюць часопіс “Дзеяслоў” (0,6%) і дадатак да газеты “Новы Час” “Літаратурная Беларусь” (0,4%).
( Read more... )
Паводле ўмоў падпіскі трэба да канца лютага 2012 г. перавесці грошы ў паштовым аддзяленні за першы і апошні тамы выдання на рахунак УП “Мастацкая літаратура” і накіраваць у выдавецтва ліст з паведамленнем пра аплату.
Кошт першага тома — 46.800 руб., апошняга (25-га) — 58.400 руб. Інфармацыя пра выхад наступнага тома, кошт і тэрміны аплаты будзе змяшчацца ў выдадзеным томе.
Пералік грошай па наступных рэквізітах:
УП “Мастацкая літаратура”
220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11
р/р 3012001483810 аддзяленне №538 у г.Мінску
ААТ “Белінвестбанк”, БІК 153001739
УНП 100055406 ОКПО 02477775
“Падпіска на творы Караткевіча”
Даведкі па тэлефонах: (017) 203-83-63, (017) 226-66-16.

( УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ. ЗБОР ТВОРАЎ. ПЛАН І АБ"ЁМ ВЫДАННЯ )
PS. Распаўсюд інфармацыі вітаецца!)
Каманда Твайго Фэсту падпісалася і далучылася да акцыі! :-)
http://tvojfest.org/padpiska-na-25-tomav
Віншуем вас з Новым годам – годам Цмока!
Жадаем каб Ваш унутраны Цмочак быў вельмі моцным і вясёлым! А Год Цмока – добрым і зычлівым да Вас!
І каб вялікі беларускі Цмок прынёс шчасця для ўсіх беларусаў!
Радасных святаў!
Да новых плённых сустрэчаў у наступным годзе!
Каманда ТФ

Сёння, 5 снежня 2011, святкуе свой Дзень (такі карціць сказаць: Дзэн) нараджэння геніяльны беларускі паэт і філосаф еўрапейскага (ды што еўрапейскага – сусветнага) маштабу – АЛЕСЬ РАЗАНАЎ.

Мы надзвычайна ўсцешаныя, што сваё свята спадар Алесь вырашыў правесці з намі – на Першы фестывалі беларускай еўрапейскай лірычнай культуры. Гэта акурат той выпадак, калі месца меншае за асобу.
Мы вельмі радыя, што маем цудоўную магчымасць ужо сёння ўбачыць Алеся Сцяпанавіча і павіншаваць яго разам!
Зычым Паэту новых вершасловаў і жыццясказаў! Здароўя і святла! Новых кніг і чытачоў!
Чакаем. 5 cняжня. Кавярня «Loft». Пачатак а 19.00.
Культурніцкая ініцыятыва Твой Фэст пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі» прадстаўляе: Першы літаратурна-музычны фэст беларускай еўрапейскай лірычнай культуры «КАХАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ, ЖЫВІ ПА-ЕЎРАПЕЙСКУ!..»
Вас чакае сустрэча з бліскучымі беларускімі паэтамі і музыкамі! Усе пакаленні сучасных творцаў на адной сцэне. У праграме не толькі сталічныя легенды, але і зоркі з рэгіёнаў! Таксама адбудзецца ўганараванне пераможцаў Конкурсу Ідэй для крэатыўнай беларускай моладзі, які праводзіўся ў межах фэсту. Вас чакаюць конкурсы і падарункі!
У гэтыя халодныя снежаньскія дні мы хочам даць вам крыху цяпла, утульнасці, выдатнага настрою і любові!.. А таксама вас чакае якасная беларуская музыка і добрая еўрапейская паэзія! Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Перабудзем зіму разам!
Мінск, клуб “LOFT” (вул.П.Броўкі, 22)
5 і 6 снежня 2011
Пачатак імпрэзаў а 19.00.
Выступоўцы 5 снежня:
Stefan Eryksan
Dziadzka Ryhor
Алесь Разанаў
Віктар Шалкевіч
Андрэй Хадановіч
Алесь Камоцкі
Андрэй Плясанаў
Юля Новік
Таццяна Беланогая (Маладзечна)
Андрэ Бём
Таццяна Салаўёва (Гародня)
Раман Яраш
гурт Яблынька (Гарадок-Полацк)
і іншыя.
Выступоўцы 6 снежня:
Аkute (Магілёў)
Recha
Cпрат (Берасце)
BosaeSonca
Князь Мышкін
PANaNieba (Вілейка)
Dzivasil
Nevma (Магілёў)
і іншыя.
Аўтар ідэі і вядоўца фэсту – Валярына
